Новая сустрэча гістарычнага клубу. Найноўшая гісторыя. Пра што не пішуць у падручніках.
Дзяржава на самым пачатку свайго існавання заўсёды выбудоўвае супрацьвагі, каб супрацьстаяць узурпацыі ўлады і не дапускаць падзення дэмакратыі. Але калі дзяржава маладая, для палітыкаў гарыць зялёнае святло, каб гэтыя супрацьвагі абысці. Так і здарылася ў выпадку Беларусі.
На сустрэчы клуба вы даведаецеся: Як адбываўся працэс узурпацыі ўлады і фальсіфікацыя на рэферэндумах Як «падставіўся» ўзурпатар, стварыўшы падмурак пад імпічмент Што такое «эскадроны смерці» і як знікалі беларускія героі ў 90-я гады
Вядоўца – Раман, выкладчык гісторыі Беларусі, з аўтарскай лекцыяй пра гісторыю выбараў.
Удзел вольны. Запіс праз форму 24 жніўня(чацвер), 19:00-21:00 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)