Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Праграма Акселератар каманды Кропкі прадставіла экалагічны праект shavi upcycling з чорным адзеннем

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

#карысна_ведаць З праграмы #Акселератар, якую каманда “Кропкі” праводзіла ўвесну, вырасла шмат цікавых праектаў, і сёння мы знаёмім вас зshavi upcycling Гэта экалагічны праект, які аб’ядноўвае стварэнне чорных кастамных рэчаў са старога адзення і выключна чорны сэканд-хэнд. Зараз у калекцыі ёсць 15 вырабаў. Таксама вы можаце дапамагчы ініцыятыве, калі прынясеце ўжо непатрэбнае вам чорнае адзенне ў […]

Кансультацыя ў Тбілісі для беларусаў па легалізацыі і замене пашпарта за мяжой 19 верасня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Што рабіць далей беларусам і беларускам, у якіх адсутнічае магчымаць паездкі на радзіму для абмена пашпарта? 19 верасня а 19:00 запрашаем на кансультацыю-дыскусію з юрысткай, кіраўніцай праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгай Смалянка ў сувязі з выхадам знакамітага Указа № 278. Абмяркуем: якія магчымасці легалізацыі для беларус_ак існуюць ужо зараз ў Грузіі і ў іншых краінах якія […]

Ўраджайны кірмаш у Тбілісі: паштоўкі, прынты, натуральная касметыка і смачныя хатнія кішы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пакажам крыху таго, што чакае нас на Ўраджайным кірмашы: паштоўкі і прынты ад беларускага мастака-жывапісца Аляксандра Бірука, чые працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях розных краін светушмат кім любімае сочыва ад Дар’і Юлія з натуральнай касметыкай з дадаткам эфірных алеяў: мыла розных гатункаў, дэзадаранты, бальзамы для вуснаў і інш.вязаныя цацкі ад Юліі духмяныя хатнія кішы ад […]

Nastolki-band запрашае на вечарыну гульняў у Тбілісі 14 верасня з 19:00 да 21:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Nastolki-band” запрашае на вечарыну гульняў у Тбілісі Прыходзьце згуляць у сяброўскім асяроддзі, дзе пачаткоўцам патлумачаць усе правілы, а эксперты знойдуць адпаведнае колаХапае і гульцоў, і гульняў! Калі: чацвер 14.09Час: 19:00-21:00, па жаданні працяг на after-partyДзе: 500м ад Liberty Square, дакладны адрас пасля рэгістрацыі Уваход вольны, ёсць free donationДалучайся

Псіхалагічная сустрэча ў Тбілісі: як зладзіцца з трывогай і падтрымаць сябе ў няпросты час

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Псіхалагічная сустрэча «Трывога: як з ёй зладзіцца і падтрымаць сябе ў няпросты час» Мітусня сучаснага жыцця, непрадказальнасць будучыні, асабістыя і прафесійныя выклікі – усё гэта можа быць прычынай трывогі і неспакою. У такія моманты найбольш патрэбныя падтрымка і рэсурсы, каб справіцца з нявызначанасцю і рухацца далей, атрымліваючы задавальненне ад жыцця.  Мы запрашаем беларусаў і беларусак на […]

Запрашаем на беларускія сустрэчы ў Кропцы з 13 па 17 верасня: нэтворкінг, музыка, трэнінгі, кірмаш

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пачынаем збіраць ураджай новых сустрэч у Кропцы. Запрашаем на гэтым тыдні: Серада (13.09) 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Чацвер (14.09) 19:00 Вечар з «Nastołki-band»Настольныя гульні па-беларуску (18+)Запіс па спасылцы Субота (16.09) 12:00Інтэрактыўны трэнінг «(не)Простыя рэчы: Правы чалавека» (18+)Простая рэгістрацыя тут Нядзеля (17.09) 12:00-20:00Ураджайны КірмашВырабы беларускіх рамеснікаў і рамесніц, хатняе печыва і напоі, бяспройгрышная латарэя, […]

Ураджайны Кірмаш беларускіх рамеснікаў 17 верасня ў Тбілісі з 12:00 да 20:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ураджайны Кірмаш 17 верасня (нядзеля) запрашаем усіх на Кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц. З 12:00 да 20:00 вас чакае маркет: Упрыгожванні ручной працыАрт-паштоўкіКасметычныя эка-сродкі і мылаДызайнерскае адзеннеВязаныя цацкі і аксэсуарыХатнія прысмакі і пірагіА таксама бяспройгрышная латарэя! Напрацягу дня вы зможаце паўдзельнічаць у майстар-класах і забраць з сабою прыгожы напамін пра гэты дзень: 14:00 робім бранзалецік15:00 […]

Інтэрактыўны трэнінг “(не)Простыя рэчы: Правы чалавека” у Тбілісі 16 верасня з Дар’яй

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Інтэрактыўны трэнінг “(не)Простыя рэчы: Правы чалавека” За кубачкам кавы ці гарбаты мы: Паглыбімся ў гісторыю правоў чалавека праз інтэрактыўную гульню Даведаемся, якія каштоўнасці ляжаць у канцэпцыі правоў чалавека і як можна дадаваць іх у сваё жыццё і працу Абмяркуем, якія правы беларус_ак былі парушаны і што мы як грамадзяне можам рабіць цяпер і зараз, каб […]

Трэнінгі па артыстызме і крэатыўнасці ў Тбілісі з Аляксандрам Ждановічам 18 і 24 верасня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Мэта заняткаў – развіццё артыстызму, крэатыўнасці і імправізацыі ў вырашэнні жыццёвых задач.Удзел вольны! Выконваючы простыя, але эфектыўныя практыкаванні, ўдзельні_цы навучацца: кіраваць целам, голасам і эмоцыямікультуры вымаўлення і аратарскаму майстэрствупераадольваць бар’еры ў камунікацыізнімаць фізічныя і псіхалагічныя зацісківыпрацоўваць нестандартныя рашэнні з фантазіяй Трэнінгі будуць карысны тым, хто: – хоча навучыцца ўпэўнена выступаць перад публікай і ўтрымліваць увагу;– […]

Сустрэча гістарычнага клуба ў Тбілісі пра лёсы беларусаў у пачатку Другой сусветнай вайны

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

На новай сустрэчы гістарычнага клуба прапануем паглядзець на лёсы нашых землякоў і зямлячак у кантэксце пачатку Другой сусветнай вайны і адказаць для сябе на пытанні, што такое таталітарныя сістэмы і чаму яны выклікаюць жах. Пабачым:чаго каштуе пазіцыя «мая хата з краю» для звычайнай беларускай сям’і;што здарылася з беларус_камі, якія віталі прыход Саветаў;як склаўся лёс людзей, […]