Робім творчы калаж і даследуем сваю гендэрную ідэнтычнасць Мы не заўважаем, як кожны дзень абіраем і даследуем сваю гендарную і сэксуальную ідэнтычнасць: што апрануць, як стрыгчы валасы, што піць і колькі есць, які спорт абраць, што чытаць і гэтак далей. Але ж ці была ў вашым жыцці магчымасць адпусціць сацыяльныя межы і падаследаваць, якія мы […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Прэзентацыя настольнай (Не)Гульні для беларускіх НКА і ініцыятыў 13 траўня ў Тбілісі
Прэзентацыя настольнай (Не)ГульніДля каго: для каманд беларускіх НКА, ініцыятыў і ўсіх зацікаўленных. Мэты настольнай (не)гульні для каманд: зніжэнне эмацыйнай напругі і прадухіленне выгарання, выбудоўванне даверных адносін, вырашэнне канфліктных сітуацый, згуртаванне каманды, выяўленне моцных і слабых бакоў каманды (пры ўдзеле фасілітатар_кі), павышэнне эфектыўнасці працы каманды. Чаму (не)гульня? У працэсе сустрэчы ўдзельні_цы каманды пражываюць мікражыццё. Яны адказваюць […]
Беларускія бацькі з Тбілісі запрашаюцца ў фокус-групу па сэксуальным і гендэрным выхаванні дзяцей
Запрашаем беларускіх бацькоў з Тбілісі прыняць удзел у фокус-групе Беларуская медыя-ініцыятыва “Гэта Окей” ў дадзены момант даследуе патрэбы бацькоў у тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей, бо часта гэта самыя табуіраваныя і складаныя пытанні для абмеркавання. Калі вашаму дзіцяці ад 3 да 12 і вы хочаце прыняць удзел у фокус-групе ў Тбілісі, калі ласка, запоўніце […]
11 траўня ў «Кропцы» пройдзе рамесны кірмаш з удзелам беларускіх майстроў
Шукаем валанцёр_ак! 11 траўня ў «Кропцы» пройдзе рамесны кірмаш з удзелам беларускіх майстроў і майстрыц. Нам вельмі патрэбна ваша дапамога ў некаторых арганізацыйных задачах: рабіць ліманадысустракаць гасцей на ўваходзедапамагчы з падрыхтоўкай прасторы да кірмашу (растаноўка мэблі і г.д.) Неабавязкова быць у «Кропцы» ўвесь дзень. Можна прыйсці на некалькі гадзін. Калі вы можаце дапамагчы, запоўніце, калі […]
11 траўня ў «Кропцы» пройдзе рамесны кірмаш з майстар-класамі і веганскім фудкортам
Даражэнькія, занатоўвайце ў вашы каляндарыкі 11 траўня (субота) 13:00-20:00 — рамесны кірмаш у «Кропцы»! Расказваем, хто і што вас чакае: «Паўночны вецер» з супер утульнымі паштовачкаміНатуральная касметыка ад Дар’і Вязаныя мілюткія жабкі і ўпрыгожванні ад Леры Упрыгожванні са смалы і дрэва ад Sova jewelryАктуальныя зараз (и заўсёды) натуральныя крэмы з SPF 35 і шмат чаго […]
Мерапрыемствы ў «Кропцы» ў Тбілісі: кінапрагляд, кірмаш і клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Гамарджоба, даражэнькія! Ляніва вяртаемся ў працоўны тыдзень, каб расказаць вам пра мерапрыемствы ў «Кропцы». Мы асабіста ўжо чакаем суботні кірмаш, а вы?) 6 траўня (панядзелак), 19:00Кінапрагляд анімацыі «Скрадзеныя прывідамі» (18+)Рэгістрацыя тут. 7 траўня (аўторак), 19:00Святочны гуртокЗапіс праз @volka_m. 8 траўня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Рэгістрацыя тут.11 траўня (субота), 13:00-20:00Рамесны кірмаш Прыходзьце падтрымаць беларускіх рамесні_ц, набыць вырабы […]
Літаратурна-псіхалагічная трылогія для беларусак у Тбілісі пройдзе 12 траўня
Літаратурна-псіхалагічная трылогія «Я магу сабе дазволіць, ці смеласць быць сабой». Для каго: для беларусак, якія лічаць, што не з’яўляюцца ідэальнымі не толькі знешне, якія маюць у сабе вялікага самакрытыка, і гэта перашкаджае ім праяўляцца і быць шчаслівымі. Кожная з вас напіша уласную казку, якая дапаможа вам зрабіць першыя крокі да парушэння утрымліваючых вас межаў. Мы […]
Сустрэча з праваабаронцам Раманам Кісляком анлайн у 19:00
У 19:00 далучайцеся анлайн да сустрэчы з праваабаронцам Раманам Кісляком. Join our Cloud HD Video Meeting Zoom is the leader in modern enterprise video communications, with an easy, reliable cloud platform for video and audio conferencing, chat, and webinars across mobile, desktop, and room systems. Zoom Rooms is the original software-based conference room solution…
У красавіку сабралі 135 лары, патрацілі 23,95 лары на друк і гігіену
Шчыры дзякуй вам! У красавіку мы сабралі ў наш данейшн бокс 135 лары. А патрацілі 23,95 лары на каляровы друк і сродкі гігіены. Нам вельмі прыемна, калі вы заўважаеце нашу працу. Дзякуй, што вы з намі! Абдымаем
Кінапрагляд анімацыі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі ў Тбілісі 6 траўня
Кінапрагляд анімацыі «Скрадзеныя прывідамі» (18+) «Скрадзеныя прывідамі» рэжысёра Хаяо Міядзакі культавая японская анімацыя, якая ўзяла «Оскар», але на цэрэмоніі Міядзакі адмыслова не прысутнічаў. Гэта анімацыя пра моц звычайнай незвычайнай дзяўчынкі, пра прыроду, каштоўнасці, шчырасць і любоў. У анімацыі адмыслова няма ні цалкам станоўчых, ні цалкам адмоўных герояў. Стужка пранікнёная дабром і надзеяй, тым святлом, якога […]