Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…

Майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно: малюем на адзенніДарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас н…

*

Майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно: малюем на адзенні

Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Вы пазнаёміцеся з чароўным светам творчасці. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне. Паэксперыментуеце з беларускімі ўзорамі і кветкамі.

Паспрабуем расслабіцца ў жаночым коле, тэрапеўтычна правядзем час, атрымаем новыя веды.

Для каго: для жанчын беларусак. Можна браць з сабой дзяцей, якім гэтак жа будзе цікава слухаць, размаўляць між сабой і маляваць (не зусім маленькія дзеці, таму што няні ў нас, на жаль, не будзе).

Што спатрэбіцца: Вазьміце з сабой чыстую цішотку, худзі ці шопер любога колеру. У складзе тканіны павінна быць пераважна бавоўна. Калі рэч новая, абавязкова памыць яе перад майстар-класам. Калі вы пазітыўна ставіцеся да паўторнага выкарыстання рэчаў — супер! Купіце цішотку ў сэканд-хэндзе, так мы ўдыхнем новае жыццё ў старую рэч, што добра для экалогіі і чалавецтва.

Фарбы і пэндзлі купляць не трэба.

Дзе: прастора «Кропка» (адрас дашлем пасля рэгістрацыі)

Калi: 19 траўня 13:30
Удзел вольны.

У выніку майстар-класа вы забярэце з сабой зроблены сваімі рукамі роспіс цішоткі або худзі. Гэтая рэч будзе доўга цешыць вас сваёй унікальнасцю. А магчыма ў кагосьці з’явіцца новае хобі ці нават новая справа ў будучыні.

Колькасць месцаў абмежавана, таму патрэбна рэгістрацыя.