Квэст «Беларускі след» у Тбілісі запрашае!
Ці ведалі вы, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш?
А што Ніко Піросмані адкрылі свету браты-беларусы?
А што Іван Мележ напісаў свой першы твор у Тбілісі?
Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў «Беларускі след» – першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі!
Калі: 18 траўня (субота)
Час: а 16:00
Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля рэгістрацыі, удзел вольны.
Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі.
Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна
Знаходзім беларушчыну ў гарадской прасторы!