Прэзентацыя настольнай (Не)Гульні Для каго: для каманд беларускіх НКА, ініцыятыў і ўсіх зацікаўленных.
Мэты настольнай (не)гульні для каманд: зніжэнне эмацыйнай напругі і прадухіленне выгарання, выбудоўванне даверных адносін, вырашэнне канфліктных сітуацый, згуртаванне каманды, выяўленне моцных і слабых бакоў каманды (пры ўдзеле фасілітатар_кі), павышэнне эфектыўнасці працы каманды.
Чаму (не)гульня? У працэсе сустрэчы ўдзельні_цы каманды пражываюць мікражыццё. Яны адказваюць на важныя пытанні, сумесна шукаюць рашэнні складаных сітуацый у камандзе, думаюць шырока і нестандартна, расказваюць пра асабістае і смяюцца. Гэта важная камандная сустрэча, якая дазваляе ўбачыць у кожн_ай ўдзельні_цы каманды больш, чым проста калегу/каляжанку, а каманду – больш, чым сукупнасць усіх удзельні_ц, занятых праектнай дзейнасцю.