Два гады у зняволенні нязломны Ігар Лосік. Два гады за яго змагаецца жонка Дар’я – сама яна на волі,…

Два гады у зняволенні нязломны Ігар Лосік. Два гады за яго змагаецца жонка Дар’я – сама яна на волі, а сэрца разам з Ігарам, за кратамі. Без бацькі расце маленькая Паўлінка.

Ведаеце, часам кажуць пра нашых герояў: ён ці яна выходзяць, рызыкуюць, ахвяруюць сабою дзеля будучыні краіны. І будучыня для Ігара і Дар’і – гэта не проста прыгожае слова. Будучыня – гэта іх дачка. Паўлінка будзе жыць у вольнай, шчаслівай Беларусі, за якую сёння змагаюцца яе бацькі.

Свабоду Ігару Лосіку!
Жыве Беларусь!
Жыве каханне!