Святлана Ціханоўская – да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС «Прайшло амаль чатыры дзесяцігоддзі, а наступствы той катастрофы Беларусь адчувае і сёння. Чарнобыль не такі далёкі, як можа здавацца. Рэжым сёння паводзіць сябе гэтаксама, як і савецкія ўлады падчас катастрофы. Ім прасцей змаўчаць, забыць, праігнараваць. Чарнобыль – нязручная тэма, якая руйнуе прыгожую карцінку дабрабыту і стабільнасці. […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» спаўняецца 29 гадоў барацьбы за правы чалавека ў Беларусі
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў! 29 гадоў — гэта тысячы дзён дапамогі, салідарнасці і нястомнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Увесь гэты час «Вясна» была побач з тымі, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі, несправядлівасцю і беззаконнем. На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны». Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу […]
Спікер фракцыі “Воля” Аляксандр Кабанаў: праходжанне паліграфа — нармальная і неабходная працэдура
Праходжанне паліграфа гэта нармальная і неабходная працэдура. Спікер фракцыі “Воля” Аляксандр Кабанаў на сваім прыкладзе паказвае, што гэта не смяротна. https://www.facebook.com/share/1EW8pmw554/
Марыя Калеснікава адзначыла 43 гады ў калоніі ў Гомелі, паведамляюць пра адсутнасць сувязі
«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі» 24 красавіка Марыі Калеснікавай споўнілася 43 гады. Гэты дзень нараджэння палітзняволеная сустрэла ў калоніі ў Гомелі. Сястра Марыі, Таццяна Хоміч, расказала @radiosvaboda апошнія навіны пра яе. https://nashaniva.com/366562 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366562
Алесь Адамовіч і яго роля ў антыядзерным руху на фоне новай гонкі ўзбраенняў
«Ад не забі чалавека да не забі чалавецтва». Алесь Адамовіч і яго роля ў антыядзерным руху На фоне новай гонкі ўзбраенняў, ядзернага шантажу, ваенных канфліктаў ля межаў атамных станцый і рыторыкі «ўдараў адплаты», словы «трэцяя сусветная» больш не падаюцца фантастыкай. Падобна на тое, чалавецтва не вывучыла антыядзерныя ўрокі гісторыі. У гэтым кантэксце ў рамках штогадовага […]
Пасьля перамогі паўстанцаў Касьцюшкі ў Вільні абвешчана Найвышэйшая Літоўская Рада
«Глядзіце, сыны, на кроў нявінную, спушчаную сваіх бацькоў» Пасьля таго як паўстанцы Тадэвуша Касьцюшкі перамаглі ў Вільні, там была абвешчаная Найвышэйшая Літоўская Рада – Ўрад Вялікага Княства Літоўскага падчас гераічнага змаганьня з расейскімі акупантамі. 24 красавіка 1794 года прынес зьяўленьне слаўнай старонкі беларускай гісторыі. Чытаць далей Спасылка без VPN
У дзень народзінаў жадаем моцнага здароўя і волі Марыі Калеснікавай, лідарцы і флейтыстцы
Калі размова ідзе пра рэпрэсаваных музыкаў, то ўзгадваюць звычайна Tor Band, Irdorath, Nizkiz, Litesound. А Марыю Калеснікаву не ўзгадваюць, бо ў вачах народа яна лідарка, жанчына з моцнымі прамовамі, чырвонай памадай і парваным пашпартам, а ўжо потым – флейтыстка. У 2020 г для самых розных людзей творчасць, любімая праца, тое, што раней складала сэнс жыцця, […]
Спачуванні родным Віталя і пытанні пра палітвязняў і рэжымныя злачынствы
Спачуванні родным Віталя. Колькі яшчэ людзей сядзяць без статуса палітвязня, колькі злачынстваў рэжыму ўсплывуць на паверхню ў будучыні…
Памер беларус Віталь Бычкоў, які быў у спісе «экстрэмістаў», прычына смерці — інсульт
Стала вядома пра смерць беларуса, якога раней дадалі ў спіс «экстрэмістаў» Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у Расію па розных рабочых спецыяльнасцях. У 2022 годзе у судзе Быхаўскага раёна Бычкова асудзілі па артыкуле […]
Віншаванне з Вялікдзень: жаданні дабра, здароўя і росквіту для Беларусі
Віншуем вас са светлым Святам Вялікдзень! Зычым вам дабра, цяпла, здароўя, росквіту, цудоўнага настрою, жыццёвага дабрабыту! Няхай над нашай краінай і ў кожным вашым доме пануе дух дабрыні, справядлівасці, праўды і аптымізму! Няхай светло пераможа цемру! Жыве Беларусь