Калі размова ідзе пра рэпрэсаваных музыкаў, то ўзгадваюць звычайна Tor Band, Irdorath, Nizkiz, Lites…
24.04.2025Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Калі размова ідзе пра рэпрэсаваных музыкаў, то ўзгадваюць звычайна Tor Band, Irdorath, Nizkiz, Litesound. А Марыю Калеснікаву не ўзгадваюць, бо ў вачах народа яна лідарка, жанчына з моцнымі прамовамі, чырвонай памадай і парваным пашпартам, а ўжо потым – флейтыстка.
У 2020 г для самых розных людзей творчасць, любімая праца, тое, што раней складала сэнс жыцця, адышло на другі план. Таленавітая флейтыстка стала лідаркай, бо так было трэба. Але разам з тым Марыя засталася флейтысткай. І зараз за кратамі ёй напэўна дадае болю адсутнасць флейты. Але добрая музыка – на тое яна і “вышэйшае з мастацтваў”, як заўважыў адзін старажытны грэк. Музыка гучыць у памяці і надае сіл, нават калі побач толькі радыё з пацучыным гімнам.
У дзень народзінаў Марыі Калеснікавай мы жадаем ёй моцнага здароўя, сіл і хутчэйшай волі. І калі воля прыйдзе, і Беларусі будзе патрэбна моцная жанчына-палітык, – каб у Марыі заўсёды заставаўся час на музыку, а натхненне не пакідала яе ніколі.
Свабоду Марыі Калеснікавай!
Жыве Беларусь!