Святлана Ціханоўская – да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС «Прайшло амаль чатыры дзесяцігоддзі…

Святлана Ціханоўская – да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС

«Прайшло амаль чатыры дзесяцігоддзі, а наступствы той катастрофы Беларусь адчувае і сёння.

Чарнобыль не такі далёкі, як можа здавацца. Рэжым сёння паводзіць сябе гэтаксама, як і савецкія ўлады падчас катастрофы. Ім прасцей змаўчаць, забыць, праігнараваць. Чарнобыль – нязручная тэма, якая руйнуе прыгожую карцінку дабрабыту і стабільнасці.

Гісторыя паказвае, што дастаткова адной чалавечай памылкі ці цынічнага загаду зверху, каб гэтая афёра абярнулася трагедыяй.

Кожны год 26 красавіка беларусы выходзяць на Чарнобыльскі шлях – каб не толькі ўшанаваць памяць ахвяраў і ліквідатараў, але і сказаць «не» – безадказнасці і хлусні, якімі прасякнуты як савецкі, так і цяперашні рэжым.

У будучыні Беларусь стане краінай, дзе галоўная каштоўнасць – чалавечае жыццё. Дзе ўлада будзе служыць людзям і адказваць за свае памылкі. Дзе не будзе месца ні ядзерным пагрозам, ні вайне».

Зварот Ціханоўскай да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка – 39 гадоў з дня выбуху на Чарнобыльскай АЭС. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў і ўсяго свету з нагоды адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі.

#беларусь #тихановская #чернобыль