Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

36 гадоў таму ў Мінску адбыўся першы масавы мітынг Дзяды-88, які жорстка разагналі ўлады

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

36 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг — Дзяды-88 Першы масавы мітынг у Беларусі і адзін з самых масавых мірных мітынгаў на прасторы тагачаснага СССР адбыўся ў Мінску 30 кастрычніка 1988 года — у дзень памінання продкаў «Дзяды». Ён быў жорстка разагнаны ўладамі — з выкарыстаннем слёзатачывага газу і вадамётнай тэхнікі. Заяўка на […]

30 кастрычніка 1919 года ў газеце “Беларусь” апублікаваны верш Краўцова Макара “Ваяцкі марш”

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

30 кастрычніка 1919 года ў газеце “Беларусь” быў апублікаваны верш Краўцова Макара “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, які стаў гімнам БНР пад назвай “Ваяцкі марш”.

Ноч расстраляных паэтаў у Мінску ў 1937 годзе: памяць пра ахвяраў рэпрэсій

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ноч расстраляных паэтаў. Юлі Таўбін, «Ты помніш» У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – у тым ліку паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Гэтыя жахлівыя падзеі сталі сімвалам аднаго з самых трагічных перыядаў у гісторыі Беларусі. Штогод беларусы арганізуюць імпрэзы і мерапрыемствы, прысвечаныя памяці […]

Памяць пра тых, хто аддаў душу і жыццё за Беларусь, павінна жыць

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Тодар Кляшторны Хто зварушыў нямеючыя хваліПа-за плятнямі пройдзеных шляхоў,Хто высек песьнямі сталёвыя скрыжаліНа шэрай стыні жвірыстых гадоў?!.. Ў жыцьцёвай цемені хто зорнымі страфаміЗакаласіў так стынучую тлень;Сьлязамі Бацькаўшчыны,Горкімі сьлязамі,Хто перасыпаў золата паэм?!.. Хто над шляхамі ў сонечнае раньне(Дзе шапаціць бярозавы абрус)Аддаў душу за вечнае змаганьне,Расьпяў душу за маці-Беларусь?!.. Хто над вякамі кладкі перакінуўI сонцакрылыя паставіў маякі,Таму […]

Ніна Багінская прайшла з плакатам «БНФ» па цэнтры Мінска і была затрыманая міліцыяй

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ніна Багінская прайшла з плакатам «БНФ» па цэнтры Мінска Вядомая грамадская актывістка можа ў хуткім часе зноў паўстаць перад судом, паведамляе @belsat. «Міліцыянт надзеў ёй кайданкі, прычым рукі закруціў за спіну, як небяспечнай злачынцы». https://nashaniva.com/354287 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікацыі ўжо 600 дзён

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

600 дзён Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада Вось ужо 600 дзён Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ад свету. Без магчымасці бачыць сям’ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць хоць бы слова падтрымкі ад сяброў. Святлана Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца. 600 дзён інкамунікада не […]

Міхась Чарот: Поле ціха шаптала калоссем — верш пра гісторыю і памяць Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Міхась Чарот Поле ціха шаптала калоссем                            Ц.Гартнаму Поле ціха шаптала калоссем,Як находзіла ворагаў раць.Гэта ты у чырвоную восеньСонны край свой пачаў вартаваць. На шляху, на прыбітым гасцінцы,На здратованых коньмі палёхГучны кліч твой, як водбліск зарніцы,Адгалоскам жывучым разлёг… Кургану не пяяліся песні.Кім насыпаны, хто там ляжыць, –У зямлі спачываць ім не цесна,Не гнятуць іх гнілыя крыжы. Ты вярбою шумеў пры дарозе,Голлем […]

Валерый Маракоў: Чароўны верш пра родную дарогу і спакойнае жыццё

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Валерый Маракоў Тут так хораша, сьвету так многа…Срэбны месяц прылёг на кусты.Я іду сваёй роднай дарогай,Зноў вясёлы і зноў малады.Сёньня ўсё —Гэты хвойнік і Сьвіслач —Да сябе заклікаюць пажыць.Колькі ўпартых бяроз панавіслаНад вадой і на грудзі мяжы.Гэта межы спыталі у сэрца:— Ці ж ня ты хочаш піць гэту ціш? —Ўсё маўчыць,Ня дыхне, як пры сьмерці,Ну […]

Ізі Харык: верш пра сад і надзею на свабоду ў Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ізі Харык У нашым садзе…(צו אונדז אין סאָד) У нашым садзе не сустрэць нікога,каго завабяць прывіды нуды,каго заманіць ціша і знямога —у нашым садзе зелені аблога,а ў зелені хаваюцца плады. Шуміць тут вецер, і жывыя сокі,і дрэвы, што на радасць прараслі.Што ні камель — то вымахаў высокі,і што ні крона — то ўрасла ў аблокі,і […]

Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў у розных гарадах свету

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Гэтыя расстрэлы сталі адной з самых трагічных падзеяў хвалі рэпрэсіяў, што доўжылася ў Беларусі з 1929 па 1938 год. Мэтаю рэпрэсіяў было знішчэнне нацыянальна арыентаваных дзеячаў культуры, навукі і […]