Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаўУ ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі …

Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Гэтыя расстрэлы сталі адной з самых трагічных падзеяў хвалі рэпрэсіяў, што доўжылася ў Беларусі з 1929 па 1938 год. Мэтаю рэпрэсіяў было знішчэнне нацыянальна арыентаваных дзеячаў культуры, навукі і адукацыі.

Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс мерапрыемстваў да Дня памяці расстраляных паэтаў:

Лондан, 25 кастрычніка, 19:00. Літаратурны вечар, Бібліятэка імя Францыска Скарыны.

Рыга, 26 кастрычніка, 14:00. Мемарыяльная імпрэза, вул. Слокас 37.

Талін, 29 кастрычніка, 18:00. Чытанні вершаў загінулых паэтаў, Беларускі дом у Эстоніі.

Гданьск, 29 кастрычніка, 19:00. Тэатральна-музычная дзея з удзелам зорак беларускага тэатру, Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры.

Кіеў:
29 кастрычніка, 18:00. Вечарына, Центр культурного та духовного розвитку
29 кастрычніка, 19:00. Ноч расстралянай паэзіі, кнайп-клуб Купідон.

Беласток, 29 кастрычніка, 18:00. Канцэрт Вольнага хору, Muzeum Pamięci Sybiru.

Рэйк’явік, 26 кастрычніка, 17:00. Чытанне вершаў.

Варшава:
27 кастрычніка, 12:00. Прэзентацыя музычнага зборніка і імпрэза, ulica Kryniczna 6.
29 кастрычніка, 19:00. Прэм’ера музычнага спектаклю «Жоўты пясочак», вул. Пулаўска 114.
29 кастрычніка, 18:30. Ноч паэтаў, Беларускі Моладзевы Хаб.
29 кастрычніка, 19:00. Вялікая імпрэза, Free Belarus Center.

Сопат, 31 кастрычніка, 20:00. Спектакль-канцэрт, Teatr Generacja.

Цюрых, 26 кастрычніка, 19:00. Вечарына памяці, Punto de Encuentro.

Люблін, 29 кастрычніка, 17:00. Вечарына «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

Шчэцін, 29 кастрычніка, 19:00. Чытанне вершаў.

Батумі, 29 кастрычніка, 19:30. Ноч Расстраляных Паэтаў, Беларуская прастора Аксяродак (Batumi, Parnavaz Mepe, 62a).

Вільня:

26 кастрычніка, 17:00. Шпацыр-экскурсія, пл. В. Кудзіркі.

28 кастрычніка, 18:30. Прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме», Vilniaus g. 16.

29 кастрычніка, 18:30. Мемарыяльная імпрэза, сквер ля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду.

Анлайн:

29 кастрычніка, 21:00. Вечарына чытанняў, Згуртаванне беларусаў Канады.

Годна, з 21 па 29 кастрычніка. У сацыяльных сетках кожны дзень будуць расказваць пра беларускіх дзеячаў, якія былі расстраляныя ў гэтую ноч.

Падрабязнасці пра мерапрыемствы па спасылцы.