Тут так хораша, сьвету так многа… Срэбны месяц прылёг на кусты. Я іду сваёй роднай дарогай, Зноў вясёлы і зноў малады. Сёньня ўсё — Гэты хвойнік і Сьвіслач — Да сябе заклікаюць пажыць. Колькі ўпартых бяроз панавісла Над вадой і на грудзі мяжы. Гэта межы спыталі у сэрца: — Ці ж ня ты хочаш піць гэту ціш? — Ўсё маўчыць, Ня дыхне, як пры сьмерці, Ну а ты?.. Ты таксама маўчыш! Ну і што ж, калі промняў так многа, Срэбны месяц каханьнем гарыць. Годзе песень, разгулу, трывогі, Хоць хвіліну адну так пажыць!
1926
Чароўны верш для тых, хто зараз далёка ад Радзімы і сумуе, і для тых, хто ў гэтыя змрочныя часы марыць пра звычайнае спакойнае жыццё. Верш для ўсіх нас.