Потым раскажам, як мы выжылі, як змаглі, што нас вяло на вуліцы, што вяртала дадому, за каго мы запальвалі свечкі штовечар, пра летапісы нашых жыццяў у лістах зняволеным, як, ідучы па вуліцах, уздымалі вочы на вокны, баючыся не далічыцца, хто насамрэч перамагаў у нашых снах і куды мы сыходзілі па начах, замест таго, каб кахацца.