Традыцыйную панядзелкавую падборку гэтым разам прысвячаем магчымасцям падтрымаць украінцаў і ўцекачо…

Традыцыйную панядзелкавую падборку гэтым разам прысвячаем магчымасцям падтрымаць украінцаў і ўцекачоў з Украіны. Абапіраемся ў ёй на матэрыялы @devby і грамадскіх арганізацый Беларусі.

Гуманітарная дапамога
Гуманітарны штаб Кіева прымае грошы на ежу, адзенне, медыкаменты і іншае. Падтрымаць пацярпелых можна натуральнымі прадуктамі (на сайце можна пакінуць заяўку) або адправіць фонду грошы, на якія валанцёры купяць усё патрэбнае.
⁃ На сайце дабрачыннага фонда «Помагаєм» (міні-краўдфандынгавай платформе) пералічаны шэраг опцый на дапамогу: медыкаменты, ежу, адзенне, псіхалагічная дапамога. Таксама фонд адкрыў пад горадам Дняпром шэлтар часовага знаходжання для перасяленцаў з дзецьмі і людзей з інваліднасцю.
Польскі Чырвоны Крыж таксама збірае грошы на тое, што трэба ў першую чаргу: ежа, Медыкаменты, перавязачныя матэрыялы.
⁃ На сайце Ўкраінскага дома ў Варшаве ёсць рэквізіты супольнага збору ад фондаў Pomagam.pl і Nasz Wybór на прадукцыю першай неабходнасці.
MitOst – асацыяцыя ў Берліне, якая аб’ядноўвае больш за паўтары тысячы культурных, сацыяльных і палітычных актывістаў Еўропы. Яны ўжо сабралі больш за мільён еўра ў дапамогу ўкраінцам. Падтрымаць арганізацыю можна грашыма і асабістым удзелам.
Aktion Deutschland Hilft — нямецкая арганізацыя дапамагае пацярпелым ва Ўкраіне і тым, хто зараз знаходзіцца ў Германіі (медыкаменты, ваду, прадукты і інш.)

Дапамога дзецям і ўразлівым сацыяльным групам:
⁃ Фонд «Таблетачкі» працягвае дапамагаць дзецям лячыцца ад раку, лячэнне якога не адкласці да сканчэння вайны.
SOS-вёскі адкрылі рахунак, каб дапамагчы дзіцячым прытулкам, што пацярпелі ад вайны.
⁃ Дзіцячым дамам таксама дапамагае Фонд “Тэрыторыя дабра”. Закупляюць прадукты, адзенне, цацкі, падарункі, аказваюць псіхалагічную падтрымку.
⁃ Фонд “Кожен може” дапамагае дзецям, пажылым і падтрымлівае бальніцы.

[ Больш пра магчымасцяў дапамагчы ўцекачам праз фонды канкрэтных еўрапейскіх краін: у артыкуле DEV.BY ]

Дапамагчы жывёлам Украіны можна праз:
– PayPal-збор зоркі інтэрнэт-мемаў – ката Сцяпана.
– І яшчэ некалькі варынтаў дапамогі заапаркам і прытулкам на allhelpua.notion.site

***
Human Constanta сабрала інструкцыю па дапамозе ўкраінцам у Беларусі (легалізацыя, пошук жылля, працы, дапамога грашыма, ежа, медыкаменты і інш.)

Дапамагчы беларускім арганізацыям, якія арганізуюць гуманітаную падтрымку для ўцекачоў у Польшчу:

⁃ Ініцыятыва FreeShop Partyzanka (Варшава) прымае запыты на разнастайную падтрымку праз свой бот @IWantToHelp_bot
⁃ Эвакуяваны з Кіева Free Belarus Center прымае данаты на эвакуацыйныя аўтобусныя рэйсы (Кіеў/Запарожжа – Польшча) і на гуманітарную дапамогу ўва Ўкраіну.
Цэнтр беларускай салідарнасці аказвае юрыдычныя кансультацыі, запусціў гарачую лінію па дапамозе і стварыў інтэрактыўную мапу дапамогі з Украіны Bymapka.me (на якой можна адзначыцца).
⁃ Далучыцца валанцёрам з польскага боку можна праз ініцыятыву ДАР (прыём і размешчанне, сустрэча і развоз уцекачоў з КПП на мяжы і інш.)
⁃ І канешне, пастаянна адкрыты збор ад BYSOL, сродкі з якога ідуць на гуманітарныя патрэбы і эвакуацыю з Украіны.