Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

Навіны ПРАЕКТАРа: Прадстаўляем вам БАМБІЧНЫЯ ідэі, абраныя на другі анлайн-пітчынг – “Сучаснае маста…

*

Навіны ПРАЕКТАРа: Прадстаўляем вам БАМБІЧНЫЯ ідэі, абраныя на другі анлайнпітчынг “Сучаснае мастацтва. Экспазіцыйныя праекты”.

Нагадаем, ён адбудзецца:

17 сакавіка, 15:00 – 17:00 CET / 17:00 – 19:00 Мінск
Далучыцца можна пасля хуткай рэгістрацыі на ZOOM-івэнт.

Мы закранем сумежныя да візуальных мастацтваў сферы дзейнасці, таму што ў нашыя дні інакш наўрад ці магчыма. Сустракайце:

Сеня Лукашэня – POJMA / ПОЙМА
Інтэрактыўная мастацкая выстава, прысвечаная ўплыву вясковасці на ідэнтычнасць сучасных беларусак і беларусаў і даследаванню калектыўнай настальгіі па «аўтэнтычнаму» дому.

Антон Мураўлёў – LOS
Праект на перасячэнні архітэктуры, культуры, гісторыі, прысвечаны маральнай падтрымцы беларусаў, а таксама захаванню індывідульнай памяці аб доме. Плануецца ў фарматах: паштоўкі і маскі ў інстаграм, у перспектыве чат-бот і сайт.

Аляксандр Казела – “Пашкадуй свайго Бога”
Серыя калажаў, аб’яднаных агульнай тэмай метафізічных дыялогаў на вечныя і актуальныя тэмы, у якіх хрысціянскі Бог паўстае не як усёмагутная істота, але як роўны суразмоўца.

Эльвіра Каралёва – “ARTinclusion: мастакi – дзецям”
Знаёмства дзяцей з iнвалiднасцю i без з таленавiтымi мастакамi. Плануецца ў фарматах жывых сустрэч творцаў з дзецьмi, размоваў пра беларускае мастацтва, а таксама практычных заняткаў.

Дар’я Луцкевіч і Лена Карпілава – „Прафесійнае і мастацкае кам’юніці ювелірных творцаў”
Адукацыйны/ментарскі праект для прафесіяналаў ювелірнай сферы. Натхнены марай стварыць гэтую прафесійную супольнасць у Беларусі, зрабіць яе бачнай за межамі краіны, а таксама развіць кірунак contemporary jewellery у Беларусі.

Антон Анішчанка – “Гукавыя і візуальныя пейзажы”
Праект-даследаванне гукавых і візуальных ландшафтаў, нематэрыяльнай культурнай спадчыны (фальклорных і касмічных атмасфер) аўтэнтычных рэгіёнаў Беларусі і Афрыкі.

Матвей Сабураў – “Belarus meteorite”
У Варшаве “прызямліцца” згустак матэрыі (арт-аб’ект) і эмбіента (аўдыё-інсталяцыя) Беларусі. Праект будзе таксама прысвечаны памяці трох выбітных імёнаў у сучаснай беларускай культуры. Спалучае творчаць “натуральнага” і штучнага інтэлекту.

Mila Kotka – Karma Wreath | Карма Вянок
Выстава бія-арт іерогліфаў з элементамі перфомансу, інсталяцый і пляцення інтэрактыўнага мета-поля.

UPD: Юлія Красільнікава – Grantika
Сервіс на базе ChatGPT для… напісання заявак ад каманды фундыцыі Augmentika. Digital-інструмент, які так чакаюць творцы і да якога шмат пытанняў у донарскіх інстытуцый. Здольны ў разы паскорыць хуткасць падачы на рэзідэнцыі, конкурсы грантаў і ўсё, што мы так любім на гэтым канале.

Праекты шукаюць удзельнікаў і ўдзельніц, пляцоўкі, парады і фінансаванне.

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да прагляду, падтрымкі, абмену досведам і натхнення.
Працоўныя мовы для прэзентацый – ангельская і польская. Абмеркаванні магчымыя таксама на беларускай/рускай (плануецца перакладчык).

І канешне, нагадаем, што да 19 сакавіка ўключна адкрыты прыём заявак на трэці з нашай “пілотнай серыі” пітчынгаў – “Літаратурныя праекты”.
Падаць заяўку можна тут.

Задаць нам пытанні – у каментарах, на мэйл [email protected] альбо ў @sekktor_hello.
Даведацца ўсё пра анлайн- і афлайн-фарматы ПРАЕКТАРа – на praektar.com