„СV-партфоліа для маладых творцаў” – #лекцыя для арт-творцаў з любой сферы з рэгіёнаў Беларусі
Калі: 26 сакавіка, 18.00 па Менску. Фармат: анлайн + афлайн.
На лекцыі вы даведаецеся:
– як прэзентаваць сябе і свае працы праз партфоліа і CV; – якія пытанні трэба сабе задаць, каб падсвяціць сваю супермоц і не патануць у фактах; – інструменты для стварэння партфоліа.
Спікер – Ганна Палей, арт-мэнэджэрка, прадусарка культурніцкіх праектаў, у мінулым стваральніца незалежнай культурніцкай прасторы ў Беларусі, зараз займаецца развіццём адукацыйнай арт-платформы Maramora. Дапамагала з распрацоўкай прафесійных партфоліа для творцаў са сфер: фатаграфія, дызайн, тэатр, мастацкія практыкі і інш.