Для тых, хто не паспеў мінулым разам – запрашаем у нядзелю на новы майстар-клас па зінах.
Зіны — міні-часопісы, раздрукаваныя і апублікаваныя сваімі сіламі.
Гэтым разам зноў будзем рабіць міні-зіны на 8 старонак і прапануем сабраць зборнікі паўсядзённых падсвядомых думак.
Бярыце на майстар-клас разнастайныя дробязі: нататкі, квіткі, адрыўныя старонкі календароў, паперкі з краказябрамі, якія малююцца самі сабой, пакуль размаўляеце па тэлефоне. Таксама прыхапіце фламастары і алоўкі.