Шаноўныя беларусы, каманда Офіса па адукацыі і навуцы, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, штомесяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя самыя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў.
На сайце Асветы ўжо з’явіўся новы выпуск, дзе можна знайсці мноства магчымасцяў працягнуць ці атрымаць адукацыю па розных напрамках, а таксама знайсці падтрымку на свой праект. Напрыклад, зараз вы можаце прыняць удзел у адукацыйным курсе «Акадэмія беларускай дыпламатыі» і атрымаць веды, карысныя для новай Беларусі. Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы.
І нагадваем, што каманда па адукацыі апублікавала асобны дадатак, дзе сабраныя міжнародныя магчымасці для беларусаў на ўвесь 2023 год. Дасылайце інфармацыю вашым сябрам ці калегам.