ЗАЎТРА: Другі анлайн-#пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры ад кам’юніці “Культурны Код”К…

ЗАЎТРА: Другі анлайн-#пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры ад кам’юніці “Культурны Код”

Калі: 6 красавіка а 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск.
Дзе: Zoom (прамы лінк на падзею)

На пітчынгу будуць прадстаўленыя праекты:

Альбом экспедыцыі Вацлава Ластоўскага — міні-сайт і рэпрынтнае выданне (on demand) унікальных матэрыялаў, сабраных падчас экспедыцыі студэнтаў кафедры этнаграфіі ў 1928 годзе. Сам альбом захоўваецца ў беларускай бібліятэцы імя Скарыны ў Лондане, гэта адзіны асобнік, што існуе ў свеце.
Праекту патрэбныя: дызайнер, вэб-экспертыза для распрацоўкі інтэрнэт-старонкі (open access content).

Red_Cap_Must_Cry — мабільная AR-гульня па матывах рамана Беяты Тэрэзы Ханікі. Праект на стыку тэатра і IT падымае вострую сацыяльную праблему ў гульнявой форме.
Асноўная аўдыторыя: падлеткі і бацькі.
Праекту патрэбныя: GameDev-дызайнер, псіхатэрапеўт-кансультант, спецыяліст па маркетынгу.

ULegend — гiд у вашай кiшэнi. Тэлеграм-бот (у будучыні аплiкацыя) з аўтарскiмi экскурсiямi і аўдыёгідам па гарадах Беларусі, Літвы і Польшчы. Вырашае праблемы недахопу экскурсаводаў, цяжкасцяў у пошуку аўтаскіх экскурсій, пазбаўлення беларускіх гідаў ліцэнзій і складанасці прафесійнай гегалізацыі беларускіх гідаў за мяжой.
Праекту патрэбныя: React native developer і Product manager

Бел-Інкарнацыя — сервіс, гульня і влог пра вядомых беларусаў. Дазваляе прааналізаваць уласны характар карыстальніка і параўнаць яго з рысамі асобы выбітнай гістарычнай постаці.
Праекту патрэбныя: кіраўнік праекта, партнёрства са СМІ (кансультацыі па камунікацыях).

LOS — VR-мадэлі, маскі для сацыяльных сетак і чат-бот для падтрымкі беларусаў, захавання і папулярызацыі беларускай культуры, архітэктурнага асяродзя ды публічнай гісторыі. Праект распрацоўваецца ў AR/VR фармаце.
Камандзе патрэбныя спецыяліст па маркетынгу і PR; гісторыкі; AR-распрацоўшчыкі. А таксама парады па падрыхтоўцы краўдфандынгавых кампаній (Indiegogo ці падобныя), кансультацыі з людзьмі, якія маюць досвед працы ў падобных праектах.

Далучайцеся, каб паслухаць, паглядзець, падтрымаць праекты і падзяліцца падказкамі па развіцці праектаў.

Бяспека:
Пітчынг будзе публічна адкрыты (без запісу). Калі вы хацелі б захаваць сваю ананімнасць, не забудзьце змяніць імя і выключыць відэа падчас падключэння.