Запрашаюць зрабіць праект на стыку трох творчых моў: візуальнага мастацтва, лічбавых тэхналогій і перформансу. Канкурсанты павінны прыдумаць арыгінальны і малафарматны перформанс, які ахоплівае мовы і тэмы сучаснага выяўленчага мастацтва. У поле ўвагі павінны быць і лічбавыя тэхналогіі. Перформанс павінен змяшчацца на пляцоўцы 4м х4 м х 4 м і доўжыцца не больш за 16 хвілін.
Фіналісты атрымаюць: – запрашэнне на 3-дзённы семінар у верасні ў Трыесце – выдаткі на праезд і пражыванне.