Жылі сабе разам два браты й сястра, ды аднойчы сястра памерла… Але яе дзівосным чынам вярнула да жыцця сувенірная шапка ў выглядзе галавы пінгвіна. Здаецца, можна радавацца — аднак цяпер у сястру ўсяліўся нахабны дух, які ў адплату за яе жыццё патрабуе тое-не-ведаю-што. Так пачынаецца гэтая гісторыя… ці не? Ці ўсё пачалося раней, у злавесны дзень 1995 году, з іншай дзяўчынкі, ад якой застаўся толькі дзённік?..
Правакатыўны «Пінгвін-Барабан» Куніхіка Ікухары ўзварухнуў японскую ТВ-аўдыторыю ў 2011 г., а праз 10 год вярнуўся, перароблены для кінапаказу. Гэтым разам мы паглядзім першы з двух фільмаў, а перад тым трохі пагаворым пра будызм і літаратуру, каб зразумець асноўны канфлікт фільма.
Мова паказу: японская з беларускімі субцітрамі (пераклад зроблены ў Тбілісі й дэманструецца ўпершыню)
Удзел вольны, запіс праз форму
14 траўня 17:00-20:00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)