Сатырычная газета-плакат для партызан і насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны «Раздаві…

Сатырычная газета-плакат для партызан і насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны «Раздавім фашысцкую га́дзіну» выдаваўся з ліпеня 1941 г. да мая 1945 г. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Мінску. Выданне змяшчала фельетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам.

У выданні друкаваліся творы Я. Коласа, Я. Купалы, А. Астрэйкі, П. Броўкі, Я. Брыля, К. Крапівы, К. Чорнага і іншых пісьменнікаў і мастакоў.

Са снежня 1945 г. выданне пачало выходзіць як сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык».