Trieste Contemporanea / SQUEEZE IT – #конкурс перфарматыўных праектаў, #ІталіяДля каго: #творцы да 3…

Trieste Contemporanea / SQUEEZE IT – #конкурс перфарматыўных праектаў, #Італія

Для каго:
#творцы да 30 гадоў.
Калі: 2023.

Запрашаюць зрабіць праект на стыку трох творчых моў: візуальнага мастацтва, лічбавых тэхналогій і перформансу. Канкурсанты павінны прыдумаць арыгінальны і малафарматны перформанс, які ахоплівае мовы і тэмы сучаснага выяўленчага мастацтва. У поле ўвагі павінны быць і лічбавыя тэхналогіі. Перформанс павінен змяшчацца на пляцоўцы 4м х4 м х 4 м і доўжыцца не больш за 16 хвілін.

Фіналісты атрымаюць:
– запрашэнне на 3-дзённы семінар у верасні ў Трыесце
– выдаткі на праезд і пражыванне.

Ддл: 23 ліпеня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты