Рэзюмэ і партфоліа – анлайн-#лекцыя ў межах праекта «Дадай сябе»
Для каго:#культдзеячы і ўсе тыя, хто хоча палепшыць сваё рэзюмэ. Калі: 17 жніўня, 19.00 (па Мінску).
Лекцыя будзе складацца з наступных блокаў: – рэзюмэ і CV: як скласці, вылучыць рэлевантны прафесійны досвед, пазбегнуць распаўсюджаных памылак; – партфоліа: сакрэты стварэння і прэзентацыі досведу, нават калі вы не з творчай сферы; – Linkedin: сіла прафесійнай сацыяльнай сеткі, як стварыць і прасунуць асабісты профіль.
Гэтая інфармацыя будзе карыснай, калі вы жадаеце палепшыць свае рэзюмэ і профіль Linkedin для новых кар’ерных магчымасцей, выбудоўваеце кар’еру ў новых умовах і шукаеце спосабы прыцягнення кліентаў ды партнёраў.
Аўтарка і вядучая лекцыі – Ганна Палей, прадзюсарка культурніцкіх праектаў, арт-менеджарка.