Imaginarius – #конкурс перфарматыўнага #мастацтва ў грамадскай прасторы для Mais Imaginarius, #Парту…

Imaginarius – #конкурс перфарматыўнага #мастацтва ў грамадскай прасторы для Mais Imaginarius, #Партугалія

Для каго:
#перформеры, #акторы, #творцы тэатра.
Калі: 24 – 26 траўня.

Mais Imaginarius – конкурс у межах праграмы Міжнароднага фестывалю вулічных тэатраў у Санта-Марыя-да-Фейра. Тэма гэтага году – «мара». Запрашаюць з перфарматыўнымі праектамі, якія знаходзяцца ў дыялогу з грамадскай прасторай, даследуюць сувязі паміж мовамі і спадчынамі, прапануюць эксперымент. Кожны перформанс будзе паказаны 4-6 разоў.

Арганізатары забяспечаць:
– тэхнічную і адміністрацыйную падтрымку
– выдаткі на праезд 600 -1400 EUR
– пражыванне
– харчаванне
– магчымасць выйграць прэмію (5000 EUR і творчая рэзідэнцыя).

Ддл: 7 верасня.
Падаць заяўку.

#тэатр #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы