Ваяр батальёна “Літвін” Палка Каліноўскага Альгерд, узяў удзел у арганізацыі дзіцячага табара на Тэр…

Ваяр батальёна “Літвін” Палка Каліноўскага Альгерд, узяў удзел у арганізацыі дзіцячага табара на Тэрнопальшчыне, разам з украінскім сябрам Віталём Анышчуком і ягонай ГО “Захист прав молоді”.
Альгерд у свой адпачынак папулярызаваў беларускую тэму сярод украінскай моладзі. Хлопцы і дзяўчаты падпісалі сцяг Палка Каліноўскага і пажадалі нам перамогі над агульным ворагам.
Мы верым, што ў скорай будучыне і беларускія дзеткі будуць з гонарам вывучаць сапраўдную беларускую гісторыю і беларускіх герояў, без так званага расейскага следа.

Пакуль ёсць такая моладзь – Жыве Беларусь!