На мінулым тыдні мы зладзілі адмысловую інфасесію па магчымасцях MOST+ для беларускіх дзеячаў культуры. Прыводзім асноўныя тэзы і пытанні, якія гучалі, а таксама важныя спасылкі на больш дэтальную інфармацыю
«МОСТ+» – праграма падтрымкі прафесійнай мабільнасці беларускіх спецыялістаў/_к па краінах Еўрапейскага саюза. Ваша прафесія павінна мець дачыненне да аднаго з 6 сектароў: Культура, Грамадская дзейнасць, Бізнес, Адукацыя, Ахова Здароўя, Устойлівае развіццё. Пад культурніцкім сектарам разумеюцца таксама і творчыя індустрыі, такія як мода, рамесніцтва, кіна-/відэавытворчасць і інш.
MOST+ падтрымлівае паездкі з мэтамі:
– Наладзіць партнёрскія адносіны ў сваёй сферы.
– Распрацаваць супольныя праекты.
– Паўдзельнічаць у мерапрыемствах і прэзентацыях.
– Працаваць над абменам досведу і навучальнай дзейнасцю.
– Пашырыць прафесійныя сеткі.
Такім чынам, можна паехаць на: канферэнцыі і форумы, прафесійнае навучанне ў самых розных фарматах, платныя арт-рэзідэнцыі, стажыроўкі пры профільных установах і многае іншае. Таксама зараз праграма МОСТ+ можа падтрымаць і анлайн-мабільнасць, напрыклад, удзел у платных прафесійна-арыентаваных анлайн-канферэнцыях, курсах, рэзідэнцыях і інш.
Хто можа падацца: •
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, 18+. Можна мець 2 грамадзянствы, адно з якіх – беларускае. •
Вашай краінай пражывання можа быць Беларусь або любая іншая краіна. Краіна пражывання – гэта краіна, якую заяўнік лічыць краінай свайго сталага жыхарства. •
Можна падаць заяўку індывідуальна ці ў складзе групы да 5 заяўнікоў.
Хто НЕ можа падацца:
⁃ фізічныя асобы і супрацоўнікі ўстановаў пад санкцыямі. •
студэнты, якія яшчэ не скончылі навучанне і не атрымалі першы дыплом і прафесійны досвед. Пры гэтым можна падавацца, калі вы атрымліваеце другую ці наступную адукацыю. Агулам для студэнтаў і выкладчыкаў працуе адмысловая праграма падтрымкі ад ЕС – SALT-II.
Фінансавая падтрымка пакрывае:
⁃ праезд (у тым ліку перавозку багажу: карцін, абсталявання і інш.),
⁃ пражыванне,
⁃ страхоўку і інш.
⁃ Таксама аказваецца візавая падтрымка.
Што важна ўлічыць для падачы:
– Заяўкі павінны прадугледжваць 2-3 месяцы для ацэнкі і падрыхтоўкі.
– Мабільнасць павінна дадаць каштоўнасць як заяўніку, так і яго прафесійнай супольнасці.
– Падрабязна апішыце свае мэты і план мабільнасці, а таксама – як яна паспрыяе развіццю вашай кар’еры.
⁃ Праграма была ініцыяваная найперш для спрыяння пашырэнню міжнародных сувязяў. У сённяшніх умовах можна падаць заяўку і для аднаўлення ўнутрыбеларускіх сувязяў, аднак усё ж варта прадугледзець міжнародную супрацу – пры роўных балах гэта надаць вашай заяўцы прыярытэт.
⁃ Часта вызначальная перавага – дакладнае бачанне спосабаў пашырыць ваш досвед паездкі сярод калег па прафсупольнасці. Ідэальна, калі можаце апісаць фарматы ці нават план дзеянняў (прэзентацыя, трэнінг, іншая адмысловая праграма для калег).
Працяг – наш наступны пост у @sekktor