«Родная гісторыя здалёк: сістэматызаваць, каб захаваць» – паблік-ток з Наталляй ЗданевічКалі: 30 л…

«Родная гісторыя здалёк: сістэматызаваць, каб захаваць» – паблік-ток з Наталляй Зданевіч

Калі: 30 лістапада ў 19.00 (па Мінску).

Гаворка пойдзе пра прылады, якія дазваляюць ствараць сапраўдныя базы дадзеных. Гэта праекты, дзе можна не толькі даваць доступ да першакрыніц, але і весці дыялог пра сямейную памяць, пра архівы і спадчыну.

Запланаваныя тэмы:
– чаму і дзеля чаго варта і трэба архіваваць незалежную гісторыю
– прылады, якія дазваляюць стварыць базы дадзеных, і разгледзім рэальныя прыклады ужо існых праектаў brestdatabase.by і heritagebelarus.omeka.net.

Наталля Зданевіч – прадзюсарка ў сферы культуры з 2013 года. Мае досвед вядзення праектаў у галіне спадчыны, развіцці тэрыторыі сродкамі культуры і працы з мясцовай супольнасцю, фандрайзінгу, ментарства, выставачнай дзейнасці. Каардынатарка праектаў Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці, ICOMOS-Беларусь.

Далучыцца да сустрэчы.

#адукацыя #майстар_клас #гісторыя #памяць #публічныя_прасторы