Multilingualism on Stage – тэатральная #лабараторыя ад InexKult для беларусаў і не толькі ў #Варшав…

Multilingualism on Stage – тэатральная #лабараторыя ад InexKult для беларусаў і не толькі ў #Варшава, #Польшча

Для каго: беларускія, польскія, украінскія і літоўскія #акторы, #драматургі, #рэжысёры, #перакладчыкі, #перформеры і інш. тэатральныя творцы розных нацыянальнасцяў.
Калі: 15 – 18 траўня.

Запрашаюць тэатральных дзеячаў далучыцца да лабараторыі, якую правядзе рэжысёрка Моніка Дабраўлянская (DE/PL). Падчас майстар-класаў адбудуцца акцёрскія імправізацыйныя і пісьмовыя практыкаванні, групавыя імправізацыі, акцёрскія #даследванні і сцэнічныя замалёўкі з выкарыстоўваннем абраных літаратурных матэрыялаў. Агульная мэта – мастацкае вывучэнне мультылінгвістычных формаў выказвання для тэатральных дзеячаў, якія жывуць у эміграцыі, каб стварыць новы набор інструментаў для ўласнай мастацкай практыкі.

Мова: польская, беларуская, украінская, англійская, а таксама мова жэстаў.

Арганізатары прапануюць:
– праезд
– пражыванне.

Ддл: 30 красавіка.
Падаць заяўку.

#тэатр #перформанс #адукацыя