Два конкурсы на ўдзел у фестывалях | #Вільнюс, #Літва1⃣ GAIDA Festival 2025 Для каго: #кампа…

Два конкурсы на ўдзел у фестывалях | #Вільнюс, #Літва

1⃣ GAIDA Festival 2025

Для каго: #кампазітары/-кі, #творцы ў галіне электроннай музыкі, аўдыявізуальнага і лічбавага мастацтва.
Калі: 18 кастрычніка – 8 лістапада 2025 (фестываль).

GAIDA Festival — адзін з вядучых фестываляў сучаснай і электроннай музыкі ў Літве — запрашае дасылаць новыя праекты для паказу ў праграме 2025 года. Тэматычных абмежаванняў няма; галоўнае — арыгінальнасць і мастацкая якасць. Працы павінны быць разлічаныя на жывы перформанс і створаны не раней за 2024. Праект можа быць яшчэ не завершаны на момант падачы, але павінен быць гатовы да 15 верасня 2025.

Ддл: 15 траўня.
Даведацца больш


2⃣ Vilnius Light Festival 2026

Для каго: #мастакі/-чкі, калектывы, арганізацыі, якія працуюць са святлом і #інсталяцыя.
Калі: 23–25 студзеня 2026.

Фестываль Vilnius Light Festival запрашае прапанаваць светлавыя інсталяцыі і праекты, якія пераасэнсоўваюць прастору горада. Тэма адкрытая; ацэньваецца мастацкая ідэя, тэхнічная здольнасць праекта, устойлівасць матэрыялаў да надвор’я, музычнае суправаджэнне і гармонія з гарадскім асяроддзем.

Ддл: 30 траўня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.