На беларускіх нэкропалях мала помнікаў па-беларуску. Гэта вынік і шматгадовай русыфікацыі ды паляніз…

На беларускіх нэкропалях мала помнікаў па-беларуску. Гэта вынік і шматгадовай русыфікацыі ды палянізацыі, і няведаньня нашых традыцыяў. Але беларуская мова вяртаецца і на помнікі, а значыць, на вякі. Важны і парадак складнікаў імя чалавека: мае быць спачатаку асабовае імя, а потым прозьвішча, гэта ж не канцылярская ведамасьць.