Запрашаюць тэатральныя ўстановы, арганізацыі, калектывы і творцаў выканальніцкага #мастацтва, якія працуюць у прыгранічных раёнах і рэалізуюць трансгранічныя творчыя практыкі. Мэта праекту – вызначэнне артыстаў і устаноў, якія гатовыя аб’яднаць свае практыкі ў рамках фестывалю In/Visible Cities. Тэмы, якія цікавяць: шматмоўе, тэхналагічная падтрымка, новыя мовы і інструменты (напрыклад, штучны інтэлект), метады ўзаемадзеяння з мясцовымі супольнасцямі.