На гары Аўкштаяс, самым высокім пункце Літвы, 23 чэрвеня 2024 года, у святочны дзень Купалья, белару…

На гары Аўкштаяс, самым высокім пункце Літвы, 23 чэрвеня 2024 года, у святочны дзень Купалья, беларусы Літвы сабраліся, каб адзначыць старажытнае свята і сімвалічна аддаць агоню пудзіла двух дыктатараў.  Гэтая традыцыя, якая ўжо некалькі гадоў аб’ядноўвае беларусаў за мяжой, з’яўляецца сімвалам надзеі на бліжэйшую перамогу дабра над злом і вяртанне свабоды.

“Народная Грамада” ў гэты дзень была ў сэрцы свята, дзялілася з суайчыннікамі радасцю ад аб’яднання і верай у будучыню.  Сябры партыі актыўна ўдзельнічалі ў традыцыйных песнях і танцах, у абрадзе спалення пудзілаў і ў гутарках аб будучыні сваёй радзімы.  “Народная Грамада” ўпэўнена, што аб’яднанне беларусаў у Літве, іх упартасць і вера ў справядлівасць набліжаюць дзень, калі Беларусь нарэшце здабудзе свабоду. 

Свабоду ўсім палітвязням!

Жыве Беларусь!