У разгар лета беларусы адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
Святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў Еўропы. Але менавіта беларусы найбольш поўна захавалі традыцыі Купалля. Сёння гэта свята аб’ядноўвае старажытныя традыцыі, рытуалы і вясёлыя гульні.
Мы, беларусы і беларускі Беластока, нават удалечыні ад Радзімы памятаем і паважаем нашы традыцыі.