Учора па запрашэнню літуоўскай супольнасці Тэзе пабываў на іх малітоўным вечары і прадстаўляў там су…

Учора па запрашэнню літуоўскай супольнасці Тэзе пабываў на іх малітоўным вечары і прадстаўляў там супольнасць праваслаўных грамад Кантстантынопальскага патрыярхату у Літве. Натхняльная атмасфера, найцудоўнейшыя спевы, шчырая і простая малітва. Для мяне было надзвычай кранальна прачытаць урывак з Евангелля на беларускай мове падчас служэння, на якім гучала мноства розных моваў. Вячэрня, дарэчы, была ў Троіцкай базыльянскай царкве. Заўсёды мне падабаўся гэты храм і пляц вакол яго! Царква была поўнай маладых людзей. Браты Тэзэ знайшлі сапраўдныя місіянерскія формы набажэнства – простыя, зразумелыя, кранальныя.