Навукова-культурнае аб’яднанне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе GFPS e.V. – #стыпендыя на летні семестр 2024 у #Германія
Для каго: студэнты ў Беларусі і студэнты ЕГУ. Калі: 1 красавіка – 31 жніўня 2024.
Заклікаюць студэнтаў і студэнтак усіх напрамкаў (у тым ліку культурніцкія дысцыпліны, гуманітарныя навукі), якія зараз навучаюцца на 3-5 курсах на летні семестр вучобы ў Германіі. Пажадана, каб матывацыя ці тэматыка даследавання супадала з напрамкам вучобы.
Удзельнікі павінны валодаць нямецкай мовай на ўзроўні В2.
Праграма прапануе: – стыпендыю 934 EUR – асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – візавы і семестравы узнёсак – два семінары напачатку і напрыканцы семестра.