Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог» мастачкі Ксішы Анёлавай пройдзе ў Ві…

Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог» мастачкі Ксішы Анёлавай пройдзе ў Вільні.

Чакаем вас з 19 па 26 лістапада ў доме-музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў на вул. Замкавая, д. 40 (Pilies g. 40).

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў аўторак 21 лістапада ў 17.30.

Выставы ў межах праекта «Беларускі мартыралог» і перформансы «Беларускія палітвязні гавораць» сёлета ўжо адбыліся ў Брусэлі, Страсбургу і Варшаве.

Мастачка Ксіша Анёлава: «Я распачала гэтую серыю як спосаб справіцца з трагічнымі падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі апошнія тры гады.

Праект змяшчае больш за 600 работ маркерам на шпалерах і не будзе завершаны, пакуль не будзе намаляваны апошні несправядліва зняволены.

Я пішу партрэты зусім не знаёмых мне людзей. Яны сучасныя нам пакутнікі (грэч. μάρτυρας), бо дакладна вядома, як з імі абыходзяцца ў турмах. Недахоп гэтых людзей адчуваецца ў грамадстве, у паветры кожны дзень. Гэтыя людзі павінны быць на волі, побач з намі».