Літаральна праз два дні, у суботу, 13 красавіка, у Вільні пройдзе першая устаноўчая асамблея Літоўскага Экзархату Усяленскага патрыярхату.
Простымі словамі — вялікая сустрэча праваслаўных хрысціян Літвы, што належаць да гэтага патрыярхату. На яе запрашаюць усіх жадаючых сяброў прыходаў (прыхаджан беларускай царквы — у тым ліку).
Аднак галасаваць на асамблеі зможа толькі прадстаўнік (у нашым прыходзе мы абралі яго на сустрэчы месяц таму).
Перад удзелам папярэдне трэба зарэгістравацца па спасылцы.