Курс даляра ірваўся ўверх, і крывавае забойства пятнаццаці чалавек вельмі трапна адцягнула ўвагу грамадства ад праблем у эканоміцы. Калі адразу пасля тэракта галоўны пацук спусціўся пад зямлю разам з маленькім сынам, у беларусаў пачалі з’яўляцца страшныя падазрэнні.
Было, аднак, шмат тых, хто казаў: “Не, дзяржава не магла. Не магла забіць 15 мінакоў, а потым адправіць на смерць двух невінаватых хлопцаў. Лука хлусіў, лука знішчаў апанентаў, але забіць 17 выпадковых людзей – не!”
Прайшлі гады. Сёння мы разумеем: усё ён мог. Ён і яго пачвары. Ён не толькі Беларусь – увесь свет патапіў бы ў крыві дзеля захавання ўлады. І зараз, калі лукашысты запісваюць у тэрарысты дзяўчынак і бабуль, даюць па 18 гадоў палітыкам і блогерам, судзяць адміністратараў чатаў як забойц, вымушаюць моцных і смелых людзей прыніжацца і чытаць прызнанні з аркуша паперы… Апасля бомбы ў сметніцы, апасля замаху на язык азаронка… Ці можа хто зараз сказаць “яны не маглі”?!
Маглі. Ці зрабілі? Сапраўднае расследаванне дасць адказ. Мы ведаем адно: прыйдзе час, калі сем’і ўсіх сямнаццаці ахвяр і ўсе пацярпелыя атрымаюць праўду, а забойцы адкажуць.
Жыве Беларусь!