The Queer and Trans Research – #грант-#рэзідэнцыя па мастацкаму даследаванню квір- і транс-супольна…

The Queer and Trans Research – #грант#рэзідэнцыя па мастацкаму даследаванню квір- і транс-супольнасцей у #Таронта, #Канада

Для каго: #творцы, дзейнасць якіх звязана з #квір і транс-супольнасцямі.
Калі: 2024-2025.

Даследчая лабараторыя квір- і трансгендэраў Універсітэта Таронта запрашае творцаў, праца якіх засяроджана на жыцці, супольнасцях, гісторыі і культуры квір- і транс-людзей. Творчыя медыя могуць быць разнастайнымі: #фатаграфія, #скульптура, выяўленчае #мастацтва, #media_art, #тэатр, паэзія, драматургія, мастацкая #літаратура і г. д. Творца будзе працаваць на базе ўніверсітэта цягам году, чакаецца, што ён будзе ўцягнуты ва ўніверсітэцкае жыццё. Напрыканцы рэзідэнцыі адбудзецца выстава, чытанне, паказ альбо прэзентацыя незавершанай працы рэзідэнта.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– доступ да рэсурсаў універсітэта
– бюджэт на вытворчасць
– стыпендыю 20 000 USD.

Ддл: 12 красавіка.
Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні