​Ганна Севярынец Увесь дзень мучуся думкай, што зрабіць для тых, каго цяпер катуюць на Акрэсціна і ў…

Ганна Севярынец
Увесь дзень мучуся думкай, што зрабіць для тых, каго цяпер катуюць на Акрэсціна і ў Жодзіна.

Што не прыдумаю – усё міма. Калі чалавек не сваяк, ён нават не можа звярнуцца нікуды з лістом, мне нават па Паўлу прыходзілі афіцыйныя адказы, што я ніхто і таму адказваць мне ці праводзіць праверку не павінны.

Але я магу хаця б падказаць сваякам цяперашніх вязняў Акрэсціна і Жодзіна, што звароты маюць няхай невялікі, але ж уплыў, асабліва звароты ў санстанцыю, Чырвоны Крыж, Саюз жанчын, асабліва калі іх шмат, бо яны мусяць рэагаваць, мусяць правяраць, мусяць рабіць запыты, дый там таксама ёсць людзі з сумленнем, як бы мы да іх эмацыйна не ставіліся.

Дарагія, мамы-таты-жонкі, пішыце звароты, патрабуйце праверак, катаваць людзей нельга, і маўчаць нельга пра гэта.

У трыццаць сёмым мільёны мамак і жонак пісалі такія лісты куды толькі можна, і гэты сваяцкі ціск таксама паўплываў на тое, што ў 1938 пачалі адкручваць назад.

Асабліва часта пісалі Надзеі Грэкавай, чый парк ёсць у Менску, і я спецыяльна не вывучала, як уплывала Грэкава на ход рэпрэсій, але па ўскосных дадзеных мяркую, што спрабавала, і спробы яе былі немарнымі.
Не маўчыце толькі.