Няма дагэтуль сапрау́днай вясны на Беларусі. Як быццам надвор’е разам з намі і нашым сумленнем змагаецца за жыццё, за светлае жыццё. За сапраўднае травеньскае, што дае права быць упэўненым – зіму перажылі.
Марудна сыходзіць ледавік з нашай Бацькаўшчыны, разрываючы зямлю, пакідаючы за сабой крывавыя раны – вельмі балюча замарожанай Я, але яна не памрэ, пакуль ад яе не адракуцца яе дзеці, пакуль у сэрцах беларусаў ёсць вера у́ перамогу, пакуль мы разам, пакуль прагнем волі, пакуль жывыя.
Беларусы змагаюцца за сваю ўсеагульная вясну. І кожны мусіць зберагчы тую , што дала жыццё яму, што дала жыццё у́сім нам, беларусам. Кожнаму трэба ламаць лёд. Цяжка. Вельмі цяжка. Рукі у́ кроу́. Страшна . Але другога шляху да беларускай вясны няма.
Нам у́сім трэба не чакаць цяпла, а рабіць яго. Нам трэба змагацца, бо пакуль змагаюцца беларусы, ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!