У Мінску забіты супрацоўнік КДБ. Як стала вядома @euroradio сёння падчас “адпрацоўкі адрасоў” у адной з кватэр жыхар аказаў супраціў сілавікам — стрэліў у аднаго з іх з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі ў адказ адкрылі агонь і застрэлілі мужчыну. Паранены супрацоўнік КДБ — загінуў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, забіты жыхар кватэры — Андрэй Зэльцэр, супрацоўнік EPAM Systems.