14 кастрычніка 2021 года на 69 годзе пайшоў з жыцця Аляксандр Іванавіч Арастовіч (09.12.1952 — 14.10.2021), кандыдат тэхнічных навук, таленавіты навуковец, сацыял-дэмакрат, сябра Народнай Грамады з 1992 года, першы намеснік старшыні партыі на працягу многіх гадоў, наш сябра і паплечнік, чалавек, які непарушна стаяў за незалежнасць і свабоду Беларусі.
Алесь Іванавіч падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. У дзень выбараў быў арыштаваны, два месяцы правёў у турме КГБ. Быў прызнаны палітвязнем, вязнем сумлення.

Амаль трыццаць год Алесь Іванавіч быў з Народнай Грамадой. Непапраўнае страта і вялікае гора для ўсіх нас.
Шчырыя спачуванні сям’і і блізкім.