МІКОЛА СТАТКЕВІЧ
з ліста ад 13.10.21
з ліста ад 13.10.21
“Разумею твой настрой, бо ты жывеш у гэтым полі інфармацыі пра смерці, уцёкі, арышты.
Але краіна так проста не загіне. Устойлівасць любой краіне прыдае “тытульная” нацыя. А нацыя робіцца ўстойлівай, калі людзі пачынаюць ганарыцца прыналежнасцю да яе.
У мінулым годзе беларусы да гэтага прыйшлі. Чытаў, што цэлы шэраг расійскіх поп-зорак раптоўна адшукалі ў сябе беларускія карані.
Ну, а калі з’едзе тонкая праслойка, якая забяспечвала (відзімасць магчымай “мірнай эвалюцыі” сістэмы), то ўлада апынецца сам-насам з раззлаваным народам”