Аднавіўся суд над шасцю палітвязнямі ў гомельскім СІЗАЯк піша Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкев…

Аднавіўся суд над шасцю палітвязнямі ў гомельскім СІЗА

Як піша Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, суд падыходзіць да заключнага этапе.

Ты не павінна мець ніякіх ілюзій наконт гэтага “правасуддзя”. Таму прымі спакойна гэтае яго прамежкавае, а потым і наступнае “рашэнні”. Наша адказнасць за лёс краіны вымагае гэтага, бо іншыя варыянты прывядуць да ўжо вядомага кола падзей, да абрыдлай “рэал-паліцік”. Толькі хто ж тут застанецца жыць, пакуль тое кола замкнецца. Значыць, трэба прыняць і вытрымаць, мая родная. Вельмі хвалююся за твой стан. Калі ласка, вытрымай”, – цытуе Марына словы Мікалая з СІЗА.

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўлення волі.

Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе:
СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003