за 14.11.2021 г.
“Прачытаў нядаўна ў “СБ” пра пагрозу перакрыць нашу мяжу на захадзе і газаправоды туды, калі санкцыі стануць “невыноснымі”.
Дагэтуль мы мелі адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі, якое з запасам кампенсавалася прафіцытам замежнага гандлю паслугамі. У тым ліку, і транспартнымі. Мо, цяпер вырашылі ўсталяваць аднастайнасць у сальда па таварам і паслугам?
Не думаю, што гэтыя пагрозы напалохаюць Захад. Праз нас туды праходзяць два газаправоды: “Ямал-Еўропа”, які ад пачатку належыць “Газпраму”, і былы “Белтрансгаз”, прададзены таму ж “Газпраму” за 5 млрд. $. Але з гэтага месяца “Газпрам” планаваў спыніць пракачку праз “Ямал-Еўропа”. А праз былы наш газаправод пастаўляецца газ пераважна для Беларусі. Рэшта ж патэнцыйнай прапускной здольнасці (~10 млрд.м3 у год), не такая значная, каб на нешта сур’ёзна ўплываць у ЕС.
Ну, а калі закрыць заходнюю мяжу для фур, то яны пойдуць праз Латвію ці пародамі. Гэта толькі падштурхне будаўніцтва аўтабанаў праз Балтыю на Польшчу, якія і так будуюцца. І, калі санкцыі адменяць, то значная частка таварных патокаў да нас ужо не вернецца.”