МІКОЛА СТАТКЕВІЧ
1⃣ Свядома выбірай свае жыццёвыя мэты, як сэнсы свайго жыцця. Плануй іх з улікам магчымасцяў пераходу ад адной мэты да другой у розных узроставых перыядах, рыхтуй сябе да іх, мэтаскіравана працуй для іх.
2⃣ Пастаянна вывучай сябе, сумленна ацэньвай свае перавагі і недахопы, улічвай іх пры выбары жыццёвых мэтаў і заняткаў. Май на ўвазе, што ад некаторых недахопаў можна пазбавіцца шляхам навучання ці трэніровак.
3⃣ Свет зараз мяняецца вельмі хутка. Улічваць прагнозы гэтых зменаў, каб абраны табой на пэўны перыяд жыцця занятак не стаў састарэлым і непатрэбным.
4⃣ Выбірай заняткі, якія падабаюцца табе, з якімі ты супадаеш унутрана. Шукай сваю Справу. Калі не атрымаецца (а атрымліваецца мала ў каго), то шукай проста любімую справу.
5⃣ Прывучы сябе рэгулярна займацца фізкультурай, правільна харчуйся. Актыўнае чалавечае жыццё не такое ўжо і працяглае, каб грэбаваць магчымасцю павялічыць яго на дзесяцігоддзі.
6⃣ Прымай у якасці ўласных жыццёвых сэнсаў тыя чалавечыя, грамадзянскія, маральныя абавязкі, якія адпавядаюць твайму пачуццю справядлівасці. Чалавецтва выжыла і развілася дзякуючы салідарнасці супляменнікаў, палоў і пакаленняў. Ты прыйшоў на шмат што гатовае. Не будзь няўдзячны і зрабі свой унёсак.
7⃣ Імкніся жыць у адпаведнасці са сваім маральным пачуццём і не ахвяруй уласнай годнасцю. Гэтыя якасці закладзеныя шмат каму з нас генетычна. Грэбуючы імі ты ствараеш унутранае напружанне і запускаеш працэс унутранага самаразбурэння, якое праявіць сябе ў фізічных і псіхічных хваробах, у неабходнасці алкагольнай ці наркатычнай кампенсацыі.
8⃣ Жыві поўным жыццём, не занурвайся пастаянна ў нешта адно. Жыццё цудоўнае з многіх яго праявах. Карыстайся гэтым шыкоўным падарункам напоўніцу, атрымоўвай асалоду ад прыроды, мастацтва, чалавечых стасункаў. Улічвай, што для шчаслівых доўгатэрміновых стасункаў неабходна сумяшчальнасць карцін свету партнёраў.
9⃣ Напрыканцы жыцця людзі, якія захавалі мысленне, задаюць сабе пытанне: «Навошта я жыў?» Адказаць на яго будзе прасцей, калі ты сваімі справамі зрабіў свет, хаця б вакол сябе, істотна лепшым. Гэтае «істотна» залежыць ад пачатковага стану і цаны, якую ты заплаціў. Напрыклад, калі ты змагаўся за свабоду падняволенай краіны, рызыкаваў, цярпеў з-за гэтага, то табе ўжо будзе чым апраўдаць сваё існаванне на зямлі.
І апошняе. Крытычна ўспрымай парады па жыццёва важным пытанням нават ад тых, каму давяраеш. Бо кожны чалавек мерае па сабе. А людзі розныя і меркі ў іх розныя. Могуць не супасці з табой. Жыві сваё жыццё, а не чужое.
Гэтая парада тычыцца і вышэйпрыведзеных парадаў.

Следчая турма N3, кастрычнік 2021 г.