Андрэй Саннікаў: Я уявіў сабе, што Мікола на свабодзеНейкім цудам з’явіўся з-за кратаў тэкст Міколы …

Андрэй Саннікаў: Я уявіў сабе, што Мікола на свабодзе

Нейкім цудам з’явіўся з-за кратаў тэкст Міколы Статкевіча “Сэнсы жыцця”.

Такога тэкста ў Беларусі не было з пачатку мінулага стагоддзя, калі востра паўстала пытанне пра будучыню беларусаў, пра нашаю дзяржаўнасць, пра тое, хто мы.

У Міколы няма наўпроставай гаворкі менавіта пра Беларусь, ён ставіць агульныя, філазоўскія праблемы, але ж яны пастаўлены так дакладна, што ніякіх сумневаў няма, каго ён мае на ўвазе.

Я шчыра зайздрошчу гэтаму тэксту, свабодзе яго мыслення і думкі.

Ведаю, як складана дасягнуць такой свабоды.
Калі я пасля вызвалення перачытаў нейкія свае турэмныя нататкі, я заўважыў, як зняволеннне паўплывала на свабоду думкі, і я знішчыў тое, што мне падавалася несвабодным, дзе, на мой погляд, прысутнічалі краты.

Гэта думкі, вельмі глыбокія, вельмі актуальныя, абсалютна свабоднага чалавека.

Я нават уявіў сабе, што Мікола на свабодзе, прысеў дзесьці на бервяно пад дрэвамі, у лесе ці ў садзе, і запісаў свае думкі, каб не забыцца.